Наталля Марціновіч
ЖАРТ-ФАНТАЗІЯ
(са зборніка "Вечаровы твар")
Ты прыйшоў да мяне праз некалікі год -
Я ветла пасунала крэсла.
Рыжавусы вымавіў рот,
Што я стала любімай тваёй паэтэсай.
Які меладычны, прыгожы сказ,
Пабудаваны проста цудоўна.
Ён у радок умясціўся б якраз,
Каб не быў, даруй мне, занадта доўгі!
Павер, гэта будзе значна лепш,
Хуценька блісне глянец алоўка,
І стане твой сказ крыху карацейшы -
Усяго на адзінае слоўка!
Паслухай, як ён цяпер загучаў, -
Гэта ж песня, згадзіся са мной:
Атрымалася, быццам бы ты сказаў,
Што я стала любімай тваёй!
| Помогли сайту Реклама Праздники |