Зіма. Мітуслівых сняжынак
Ляціць за мільёнам мільён.
Насыпле ўсяго за гадзіну
Сумёты амаль да вакон.
Пад векай шкляною азёры
Магутным ахоплены сном.
Хто змог, пахаваліся ў норы
Звяркі, даражучы цяплом.
І людзі зусім не ахвотна
Выходзяць з цяпла на мароз.
Той можа схапіць не пяшчотна
За голыя вушы і нос.
Ваўкамі завые завея,
Становіцца жудасна ўсім.
Мне ж дапамагае надзея,
Што цепліцца ў сэрцы маім,
Што хутка апошнія крокі
Срабрыстая зробіць зіма,
Дажджом разальюцца аблокі,
Забліскаюць шыбы ў дамах.
Прагоніць сівую старую
Юнак сакавік прыгажун.
Ён цёплага часу вястун.
Зіма, я цябе не шкадую.
31.01.2011. |