Стихотворение «Любімы край»
Тип: Стихотворение
Раздел: Лирика
Тематика: Пейзажная лирика
Сборник: Три свечи
Автор:
Оценка: 5
Баллы: 10
Читатели: 516 +4
Дата:

Любімы край

Любімы кут,  мой родны дом,
Стаіш малюнкам за акном
Палесся благастны пейзаж
Лясоў, палеў і рэк купаж.

Бярозак белых карагод      
Кружыць стваламі ў балот.
Сасновы бор, як вартавы,
Стаіць уздоўж лугоў травы.

Дубоў там стогадовых раць
Нясе былых часоў пячаць.
Лугоў і кветак пастараль,  
Паветра чыстае  - крышталь.

Сярод палескай цішыні
На рэчку Прыпяць з вышыні
Глядзіць з дзяцінства горад мой,
Стаіць у снах ён над вадой

Стары мой горад над ракой
Збярог стагоддзяў нам спакой.
Мазыр, ты памяць праз гады,
Са мной застаўся  назаўжды.

Жыву ў далекай старане,
Усе часцей  я бачу  ў сне
Любімы край, мой родны дом.
Сумую за сваім гняздом.
Реклама
Реклама